17 лютага ў агульнай чытальнай зале абласной бібліятэцы  ім. Ў.І. Леніна адбылося мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, які заснаваны ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і штогод адзначаецца 21лютага.

Сустрэча, у якой прынялі ўдзел навучэнцы групы 1ЛД25 і выхавальнік інтэрната № 2 медыцынскага каледжа Савушкіна Святлана Кузьмінічна, пачалася з размовы аб гістарычным развіцці беларускай мовы. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі "Мова родная, беларуская!" бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення свята. Расказала аб фарміраванні і сучасным стане беларускай мовы, аб важным значэнні роднай мовы ў жыцці кожнага чалавека, а таксама аб ролі мовы ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя прынялі ўдзел у моўнай размінцы, падчас якой праверылі, наколькі добра яны ведаюць родную мову.

18.02.2026