З нагоды юбілею выдатнага беларускага пісьменніка І.П. Шамякіна для навучэнцаў групы 3ЛД24, куратар Савіч А.В., адзел краязнаўства абласной бібліятэкі правеў літаратурную гадзіну “Летапісец народнага лёсу”.

Іван Пятровіч Шамякін (30 января 1921 — 14 октября 2004) – класік нацыянальнай літаратуры, празаік, драматург,сцэнарыст, народны пісьменнік  Беларусі. Творы Івана Шамякіна складаюць мастацкі летапіс мінулай эпохі. Па раманах, аповесцях пісьменніка можна прасачыць ваенную і пасляваенную гісторыю нашай краіны, адчуць душу беларускага народа.

Прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам народнага пісьменніка, паслухалі ўрыўкі з яго твораў, якія какарыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод чытачоў. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прапанавана  віртуальная выстава “Жыццёвая плынь Івана Шамякіна”, матэрыялы якой раскрываюць актыўнае грамадскае жыццё і шматгранную літаратурную дзейнасць пісьменніка. Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.

30.01.2026