Мы ганарымся прыгажосцю сінявокай краіны сваёй. Але, кажучы аб прыгажосці прыроды, трэба казаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы. Мы вывучаем дзве роднасныя мовы – рускую і беларускую. Яно і не кепска – ведаць суседскую мову, але найперш трэба ведаць сваю. Так, кожная мова мае нешта цікавае, але той мілагучнасці, якая ёсць у мове роднага краю, нідзе не пачуеце.
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы 20 лютага для навучэнцаў групы 4СД24 супрацоўнікі бібліятэкі Магілёўскага медыцынскага каледжа правялі інтэлектуальную гульню «З родным словам круглы год». У гульні было восем заданняў: Заданне 1. «Эрудыты-мовазнаўцы», Заданне 2. «Прыгадваем», Заданне 3. «Пазнаём», Заданне 4. «Перакладчыкі», Заданне 5. «Тлумачым», Заданне 6. «Загадкі-пытанні», Заданне 7. «Прыказкі і прымаўкі», Заданне 8. «Аматары беларускага фальклору».
Навучэнцам было вельмі цікава выконваць кожнае заданне. Яны былі актыўныя, і адказвалі вельмі хутка і правільна. Пытанні, якія задаваліся навучэнцам, былі накіраваны на тое,каб праверыць, наколькі наша моладзь ведае сваё гістарычнае мінулае, нашу беларускую мову і літаратуру. А таксама стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў, фарміравання іх камунікатыўных уменняў і культуры маўлення, выхавання павагі і цікавасці да роднай мовы і беларускага народа, яго культуральнай і гістарычнай спадчыны.
21.02.2025