21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наша беларуская мова багатая, самабытная, непаўторная, і ў гэты дзень навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральнай навуковай біблятэкай імя Якуба Коласа, каналам “Культура” Беларускага радыё. Дыктоўку правяла выкладчык беларускай мовы Шарапава Алена Васільеўна.

Трэба адзначыць, што акрамя навучэнцаў праверыць свае веды і ўзгадаць правілы роднай мовы прыйшлі таксама і выкладчыкі каледжа. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць сертыфікаты Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

22.02.2024