Неад’емная частка жыцця чалавека – родная мова. Мова – гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна – своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця. Мы ганарымся прыгажосцю сінявокай краіны сваёй. Але, кажучы аб прыгажосці прыроды, трэба казаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы, бо наша мова багатая, самабытная, непаўторная.

Ў Год міра і стварэння 9 лістапада ў рамках маладзёжнага форуму “PRO -рух!”  загадчык бібліятэкі Ляшчук А.В.  і бібліятэкар Ламачэнка М.В. для навучэнцаў групы 6Ф23 правялі інтэлектуальную гульню “З родным словам круглы год”. Пытанні, якія задаваліся навучэнцам, былі накіраваны на тое,каб праверыць, наколькі наша моладзь ведае сваё гістарычнае мінулае, беларускую мовуі літаратуру. У ходзе гульні навучэнцы паказалі добрае веданне беларускай мовы, прыгадалі вершы і песні беларускіх аўтараў, добра засвоілі адмысловыя беларускія словы. У канцы мерапрыемства для была праведзена выстава "Топ 10 кніг для моладзі".

09.11.2023