Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Мы ганарымся прыгажосцю сінявокай краіны сваёй. Але, кажучы аб прыгажосці прыроды, трэба казаць і пра сакавітасць, мілагучнасць нашай беларускай мовы. Мы вывучаем дзве роднасныя мовы – рускую і беларускую .Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Наша родная беларуская мова багатая, самабытная, непаўторная.

У рамках Году міра і стварэння педагог сацыяльны Магілёўскага медыцынскага каледжа Варанцова А.М., выхавальнік інтэрната № 2 Касцючэнка Р.С., загадчык бібліятэкі Ляшчук А.В. для жыхароў інтэрната № 2 правялі інтэлектуальную гульню «З роднай мовай круглы год». Пытанні, якія задаваліся навучэнцам, былі накіраваны на тое, каб праверыць, наколькі наша моладзь ведае сваё гістарычнае мінулае, беларускую мову і літаратуру. У ходзе гульні навучэнцы паказалі добрае веданне мовы, прыгадалі вершы і песні беларускіх аўтараў, добра засвоілі адмысловыя беларускія словы.

22.02.2023