21 лютага 2023 года ў абласной бібліятэцы сумесна з Магілёўскім абластным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» адбыўся літаратурны марафон «З табою маё слова, Радзіма». Распачала літаратурны марафон узорная тэатральная студыя «У кропку» (кіраўнік В.Бялова) УА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1 імя І.М. Лучанка». Сярод удзельнікаў свята мовы былі магілёўскія пісьменнікі, прадстаўнікі навуковай інтэлігенцыі, мытні, Першай Магілёўскай натарыяльнай канторы і навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі каледж» – Анастасія Пашуціна, група 3Ф22, і Захар Аладзьеў, група 1МПД22, а таксама загадчык бібліятэкі медыцынскага каледжа Ляшчук Алена Васільеўна. У выканані Анастасіі Пашутінай і Захара Аладзьева прагучалі вершы Я. Купалы «Хоць ты сэрца, лопні, трэсні..», Г. Ліпчанскай «Ліс». Старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу на любоў да Радзімы, ідэй міру і стваральнай працы, як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы, неабходнасць захавання беларускай мовы – духоўнай каштошнасці і скарбніцы беларускай культуры. Пісьменнік прапанаваў моладзі ў рамках Году міра і стварэння чытаць больш твораў на роднай мове, сбрабаваць свае сілы ў творчасці і быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

22.02.2023