2022 год у Беларусi – год гiстарычнай памяцi. У гэтым годзе мы святкуем шмат юбiлееў пiсьменнiкаў, якiя сваёй творчасцю многа зрабiлi дзеля таго, каб гэта памяць жыла ў шматлiкiх пакаленнях людзей. Залатымi лiтарамi сярод славутых аўтараў праўдзiвага беларускага слова высвечана iмя класiка нацыянальнай беларускай лiтаратуры Якуба Коласа, з дня нараджэння якога сёлета спаўняецца 140 гадоў.

У сувязі з гэтай падзеяй, у чытальнай зале бiблiятэкi была арганiзавана лiтаратурная гасцёўня «Коласаўскiя чытаннi», у якой прынялi ўдзел навучэнцы розных курсаў медыцынскага каледжу. Гучалi вершы «Спадчына», «Мужык», «Мой родны кут», «Святы Ян», «Бывае музыка i ў стуку». Вершы чыталi Карытка Марына, гр. 2ЛД20, Херавец Алiна, гр. 1Ф22, Балтрушайтице Анета, гр. 6Ф22, Калачова Тамара, гр. 2ЛД21.

У якасцi ганаровага госьця на мерапрыемства быу запрашаны гiсторык, аўтар кнiгi «Магiлёўскi медыцынскi каледж: гiсторыя праз стагоддзі» Зарэмскi Уладзiмiр Канстанцiнавiч. Ён паведаў пра тое, як 13 сакавiка ў 1930 годзе Якуб Колас прыязджаў з iншымi пiсьменнiкамi ў медыцынскi каледж i праводзiў сустрэчу з навучэнцамi i выкладчыкамі.

17.11.2022